Пасля ЗША WikiLeaks возьмецца за Кітай і Расію
У планах WikiLeaks на найбліжэйшы час — публікацыя яшчэ 15 тысяч дакументаў па Афганістане, пасля чаго сайт мае намер пераключыцца на абнародаванне сакрэтных дадзеных з іншых рэгіёнаў, у прыватнасці з Расіі і Кітая.
Прадстаўнік WikiLeaks паведаміў, што
«расійскія чытачы даведаюцца шмат новага пра сваю краіну».
Яшчэ падчас запуску WikiLeaks Джуліян Эсендж паведамляў у лісце патэнцыйным інвестарам, што «галоўнай мішэнню праекту будуць дэспатычныя рэжымы Расіі, Кітая і Цэнтральнай Азіі».