Янукевіч дзякуе рэгіяналам, якія не спакусіліся на безыдэйныя праекты
Ініцыятыўная група кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва па стане на вечар 25 кастрычніка сабрала 101 200 подпісаў.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў з гэтай нагоды: «Гэта выдатны вынік. Партыя даказала, што ў беларускай палітыцы нацыянальная ідэя — моцны матывуючы фактар. Я ўдзячны ўсім нашым рэгіянальным актывістам, якія не спакусіліся на штучна інфармацыйна надзьмутыя безыдэйныя палітычныя праекты. Менавіта такія людзі цягам папярэдніх стагоддзяў адстойвалі незалежнасць бацькаўшчыны і пісалі сапраўдную гісторыю Беларусі».
Янукевіч заклікаў працягваць збор подпісаў і акуратна здаваць ужо сабраныя ў тэрытарыяльныя камісіі.