БЕЛ Ł РУС

Някляеў кажа пра 200 тысяч подпісаў

26.10.2010 / 10:57

АП

У агучаную колькасць уваходзяць усе подпісы, сабраныя на пікетах і падчас абыходу кватэр.

Уладзімір Някляеў перасягнуў мяжу ў 200 тысяч сабраных подпісаў.
Аб гэтым паведаміла кіраўнік прэс-службы кандыдата Юлія Рымашэўская.

У агучаную колькасць уваходзяць усе подпісы, сабраныя на пікетах і падчас абыходу кватэр. Найбольш подпісаў за Някляева было сабрана ў сталіцы, затым ідзе Мінская вобласць, Магілёў і Брэст.

У штабе кандыдата заяўляюць, што будуць збіраць подпісы да апошняга дня, прадугледжанага заканадаўствам — 29 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула