БЕЛ Ł РУС

Дырэктар забараніў футбол на занятках фізвыхаваньня

26.10.2006 / 08:59

Дырэктар варшаўскага Ліцэю імя Лаяша Кошута забараніў... гуляць у футбол на занятках фізычнага выхаваньня. Вучні не хаваюць сваёй крыўды. На іх думку, рашэньне незразумелае і беспадстаўнае. Дырэктар Павал Мазур сьцьвярджае, што футбол небясьпечны – адзін вучань ужо зламаў нагу падчас гульні .

Дырэктар варшаўскага Ліцэю імя Лаяша Кошута забараніў... гуляць у футбол на занятках фізычнага выхаваньня. Вучні не хаваюць сваёй крыўды. На іх думку, рашэньне незразумелае і беспадстаўнае. Дырэктар Павал Мазур сьцьвярджае, што футбол небясьпечны – адзін вучань ужо зламаў нагу падчас гульні . Цяпер на фізвыхаваньні вучні мусяць займацца гімнастыкай.

– Гэтая гульня вельмі стыхійная і вызваляе шмат эмоцыяў, над якімі вучні не заўсёды пануюць. Школа ня мае спартовай пляцоўкі на сьвежым паветры. Таму я пакуль забараніў футбол. Аднак ахвочыя могуць граць на занятках школьнага спартовага клюбу, – кажа Мазур.

– Мы гуляем у футбол на занятках фізвыхаваньня ўжо тры гады, і ніколі нічога благога не здаралася. Праблемы пачаліся, калі прыйшоў новы дырэктар, – сьцьвярджае адзін з вучняў. – Выпадак хлопца, які зламаў нагу, адзінкавы. Гэта кепская забарона, мы мусім уволю нагуляцца, а не займацца цэлы час гімнастыкай, дадае вучань і зазначае, што ягоныя сябры спрабавалі пераканаць дырэктара. Безвынікова.

Рашэньня дырэктара не разумее і прафэсар Ян Хмура з уроцлаўскай Акадэміі фізычнага выхаваньня.

– Футбол – гэта гульня, якая разьвівае, яна неабходная на занятках фізычнага выхаваньня, – тлумачыць Хмура. – Гэтая гульня прыносіць вучням вялікую карысьць: для здароўя і выпрацоўкі спрытнасьці. Гульня ў футбол станоўча ўплывае на крывяносную і дыхальную сыстэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула