БЕЛ Ł РУС

Цела Бябеніна пакуль не збіраюцца эксгумаваць

26.10.2010 / 13:17

Генпракуратура гатовая аддаць усе дакументы па справе Алега Бябеніна замежным экспертам. Нагадаем, спецыялісты з АБСЕ прыбылі 25 кастрычніка ў Мінск для ўдзелу ў расследаванні абставінаў смерці журналіста сайта «Хартыя’97».

26 кастрычніка яны пачынаюць працу з дакументамі беларускага следства.

Экспертам дазволяць застацца ў Беларусі як заўгодна доўга. Раней пракурорскія работнікі казалі наконт мажлівай эксгумацыі цела. Але гэта рабілася, каб падкрэсліць мажлівасці для замежных экспертаў. Пра гэта распавёў начальнік аддзела інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў: «Гаварылася, што будуць прадстаўленыя ўсе матэрыялы, нават эксгумацыя. Падкрэслівалася шырыня мажлівасцяў, якія будуць прадстаўленыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула