БЕЛ Ł РУС

19-гадовая беларуская лёгкаатлетка дыскваліфікавана на два гады за допінг

26.10.2010 / 13:27

19-гадовая лёгкаатлетка Кацярына Арцюх дыскваліфікавана на два гады за ўжыванне допінгу,

паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Тэрмін дыскваліфікацыі - з 24 ліпеня 2010 да 12 жніўня 2012 года.

24 ліпеня на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Канадзе Арцюх заваявала залаты медаль у бегу на 400 метраў з бар'ерамі (56,16 секунды). Проба, узятая пасля спаборніцтваў, дала станоўчы вынік.

8 кастрычніка выканкам БФЛА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі, якое затым было пацверджана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.

Вынік Арцюх ануляваны, яна пазбаўленая залатога медаля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула