БЕЛ Ł РУС

Тэлеканал АНТ 30 кастрычніка пакажа фінал «Міс свету — 2010»

27.10.2010 / 11:59

Беларусь на конкурсе прадстаўляе ўладальніца тытула «Міс Беларусь  Людміла Якімовіч.

Фінал міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс свету — 2010» пройдзе 30 кастрычніка на турыстычным курорце Хайнань у горадзе Санья (Кітай). Прамы эфір юбілейнага, 55-га конкурсу пачнецца ў 22.10 на тэлеканале АНТ,

паведаміла прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат.

Людміла Якімовіч, фота Антона Матолькі, tut.by

Беларусь на конкурсе прадстаўляе ўладальніца тытула «Міс Беларусь — 2010», прызнаная прыгажуня Людміла Якімовіч.

22-гадовая студэнтка вучыцца ў Беларускім інстытуце правазнаўства па спецыяльнасці «юрычычная псіхалогія».

Людміла адправілася ў Кітай роўна за месяц да фіналу — 30 верасня. За час знаходжання ва ўсходняй краіне яна паспела пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі, прыняць удзел у шматлікіх прыёмах, а таксама зрабіць падарожжа ў Манголію. Пекінскі замак, Вялікая Кітайская сцяна, Алімпійскі стадыён і іншыя выдатныя мясціны ўразілі дзяўчыну. Да ліку незабыўных мерапрыемстваў Людміла аднесла ўрачыстую вячэру, на якой прысутнічаў прынц Гары. Экскурсія ж па прывідным Ордасе пакінула ў Людмілы дваістыя ўражанні. «Цэнтр горада прыгожы і старадаўні, а ўскраіна вельмі бедная», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула