БЕЛ Ł РУС

Зварот Камітэту абароны рэпрэсаваных у справе Дашкевіча

26.10.2006 / 12:22

Мікола Бугай

Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» распаўсюдзіў зварот да грамадзкіх арганізацыяў і рухаў, бацькоў моладзевых актывістаў, незалежнай прэсы і міжнароднай супольнасьці.

Камітэт абароны рэпрэсаваных « Салідарнасьць» распаўсюдзіў зварот да грамадзкіх арганізацыяў і рухаў, бацькоў моладзевых актывістаў, незалежнай прэсы і міжнароднай супольнасьці.

У ім ён заклікаў да праяўленьня салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі ўсімі магчымымі спосабамі. У прыватнасьці, КАРС нагадвае, што 30 кастрычніка ў 11.00 у судзе Кастрычніцкага раёна (вул.Сямашкi, 33), разглядацьмецца справа Змітра Дашкевіча.

Прыводзяцца зьвесткі: ад пачатку году вынесена 13 крымінальных прысудаў на пазбаўленьне волі па палітычных матывах, узбуджана 94 крымінальныя справы, асуджана на шматсутачнае зьняволеньне ў турме 797 чалавек. За першую палову году былі выключаныя або падпалі пад ціск 393 студэнты, 49 асьпірантаў і магістрантаў.

Поўны тэкст звароту можна прачытаць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула