БЕЛ Ł РУС

Патануў у рацэ, спрабуючы памыць абутак

28.10.2010 / 10:15

З рэчкі Лясная ў Брэсцкім раёне вадалазы дасталі цела 65-гадовага жыхара Брэста.

За 3 дні да гэтага чалавек пайшоў са свайго лецішча ў вёсцы Дружба і не вярнуўся. Як мяркуюць выратавальнікі, трагедыя адбылася, калі ён спусціўся да вады памыць абутак.

Незнарок сарваўшыся з берага, мужчына ўпаў у раку і патануў.

Плынь тут дастаткова моцная, таму цела пацярпелага вадалазы знайшлі за 150 м ад месца гібелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула