БЕЛ Ł РУС

Вэстэрвэле: ЕС і Расія не каардынуюць дзеянняў па Беларусі

3.11.2010 / 08:42

Еўрасаюз і Расія не каардынуюць свае дзеянні адносна Беларусі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле 2 лістапада ў Мінску на прэс-канферэнцыі па выніках сумеснага візіту ў Беларусь з кіраўніком МЗС Польшчы Радославам Сікорскім.

«Што да сітуацыі ў Беларусі, то гэта тая тэма, якую мы абмяркоўваем толькі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі», — сказаў Вестэрвеле.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што лічыць візіт у Мінск удалым. «У палітыцы шмат залежыць ад правільнага выбару моманту. Цяпер мы бачым дыскусіі паміж Расіяй і Беларуссю. Гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, каб мост у адносінах да Еўропы быў больш трывалым», — сказаў Вестэрвеле.

У сваю чаргу, Радослаў Сікорскі адзначыў, што ў выпадку абрання Беларуссю ў якасці шляху развіцця дэмакратыі, «краіна магла б разлічваць на больш цеснае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула