БЕЛ Ł РУС

Турэцкі ўрад зноў заблакаваў доступ да YouTubе

3.11.2010 / 14:56

На сайт былі перазагружаны ролікі, якія падаліся туркам абразлівымі ў адносінах да іх нацыянальнага лідара Атацюрка.

Турэцкі ўрад зноў заблакаваў доступ да YouTubе. Гэта адбылося праз суткі пасля таго, як на сайт былі перазагружаны ролікі, якія падаліся туркам абразлівымі ў адносінах да іх нацыянальнага лідара Атацюрка.

Афіцыйнай прычынай блакавання сайта ўрад краіны называе адмову адміністрацыі YouTube выдаліць скандальнае відэа, на якім былы лідар турэцкай апазіцыі Дэніз Байкал паказаны ў спальні разам з палюбоўніцай.
Праз гэты сэкс-скандалу Байкал быў вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні Народна-рэспубліканскай партыі.

Нагадаем, што два з паловай гады таму турэцкі суд ўпершыню пастанавіў закрыць доступ да найбуйнейшага сайта абмену відэа YouTube.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула