БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы

4.11.2010 / 12:48

2 лістапада ў рамках наведвання Гродзенскай епархіі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт блаславіў рэканструкцыю Каложскай царквы ў Гродне.

У першай палове дня ў гэтай святыні Мітрапаліт узначаліў літургію, а пасля прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай рэканструкцыі дадзенага старажытнага помніка архітэктуры.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Царквы і Міністэрства культуры, архітэктары і праекціроўшчыкі. Мітрапаліт Філарэт звярнуўся да прысутных і акрэсліў пазіцыі Царквы адносна аднаўлення помніка архітэктуры XII ст.

Архітэктары плануюць паўтарыць элементы гродзенскай архітэктурнай школы і ўзнавіць будаўнічы матэрыял XII ст.

Святыня пабудавана на стромкім беразе Нёмана. У 1853 г. у выніку апоўзня абрушылася паўднёвая і частка заходняй сцяны. Пасля рэстаўрацыі гэтую частку зрабілі драўлянай. Менавіта ёй і жадаюць надаць першасны выгляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула