БЕЛ Ł РУС

Еўра на пятніцу — 4 288,40!

4.11.2010 / 13:59

nn.by

За дзень еўра на таргах БВФБ падаражаў амаль на 50 рублёў.

Адзіная еўрапейская валюта чарговы раз абнавіла свой гістарычны максімум. Прычым вельмі істотна.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 лістапада еўра падаражаў амаль на 50 рублёў (48,92)

і на пятніцу, 5 лістапада, яго курс складзе 4 288,40 (на сёння быў 4 239,48).

Гэта абсалютны рэкорд, так высока еўрапейская валюта ў Беларусі яшчэ не забіралася. Папярэдні рэкорд як раз быў устаноўлены ўчора, тады еўрапейская валюта вырасла адразу на 34 рублі.

З пачатку тыдня афіцыйны курс еўра вырас на 116 рублёў (на 1 лістапада курс быў учстаноўлены на ўзроўні - 4 172.64 рубля).

Даляр застаўся на ўзроўні 3 020 рублёў, курс расійскага рубля таксама не змяніўся - 98,14.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула