БЕЛ Ł РУС

Галкіпер «Шэрыфа» ў матчы з БАТЭ зламаў руку

5.11.2010 / 10:44

АГ

Уладзіслаў Стаянаў няўдала прызямліўся і атрымаў пералом тыльнай косткі.

photo.bymedia.net

Балгарскі варатар «Шэрыфа» Уладзіслаў Стаянаў у другім тайме матчу 4-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ - «Шэрыф» зламаў руку.
Выбіваючы на 58-й хвіліне мяч кулаком з штрафной пасля адной з атак барысаўчан, галкіпер няўдала прызямліўся і атрымаў пералом тыльнай косткі рукі, паведамляе goals.by.

Замест яго выйшаў 19-гадовы Дзмітрый Стажыла і прапусціў два галы.

Нагадаем, што БАТЭ выйграў 3:1 і, у тым ліку дзякуючы перамозе кіеўскага "Дынама" над AZ выйшаў, за два туры да фінішу, у 1/16 фіналу Кубка Еўропы.

Лёсаванне плей-оф пройдзе 17 снежня, матчы гэтай стадыі - 17 і 24 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула