БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія задаволеная газавым пагадненнем Расіі і Польшчы

5.11.2010 / 11:08

РІА «Навіны»

Еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер станоўча ацаніў у чацвер пагадненне па газе паміж Польшчай і Расіяй на прадмет адпаведнасці яго палажэнняў заканадаўству ЕС, заявіўшы, што ён задаволены «добрым супрацоўніцтвам з польскімі і расійскімі ўладамі».

У выпадку неадпаведнасці пагаднення заканадаўству Еўрасаюза камісія магла б падаць на Польшчу ў Еўрапейскі суд юстыцыі за адмову прывесці яго ў адпаведнасць еўрапейскім нормам.

«Мы здолелі забяспечыць, каб міжурадавае пагадненне паміж Расіяй і Польшчай было прыведзенае ў адпаведнасць з заканадаўствам ЕС. Гэта азначае, у прыватнасці, што Gaz-System як аператар трубаправода будзе адказваць за заключэнне кантрактаў на пастаўкі на недыскрымінацыйнай аснове і што Польшча можа рээкспартаваць расійскі газ, пастаўлены ў Польшчу», — гаворыцца ў тэксце заявы Этынгера, распаўсюджанай яго прэс-службай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула