БЕЛ Ł РУС

У двух пацярпелых падчас выбуху на «Пінскдрэве» заўважныя паляпшэнні

5.11.2010 / 11:34

У двух пацярпелых з «Пінскдрэву», якія ляжаць у Брэсцкай абласной лякарні, медыкі канстатуюць паляпшэнні. Яшчэ адзін пацярпелы пакуль выклікае трывогу.

Усе трое пінчукоў знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Іх стан стабільна цяжкі, распавёў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной лякарні Тадэвуш Гарасімчык.

«Пакуль стан стабільна цяжкі. Працягваецца штучная вентыляцыя лёгкіх, але ў дваіх ужо ў дапаможным рэжыме — яны самі дыхаюць і апарат… Гэта станоўчая дынаміка».

Нагадаем, што ў выніку выбуху на прадпрыемстве Пінскдрэў памерлі 14 чалавек. 6 чалавек знаходзяцца ў бальніцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула