БЕЛ Ł РУС

У Віцебску абрабавалі банк

27.10.2006 / 17:59

Учора, 26 кастрычніка, невядомы абрабаваў разьлікова-касавы цэнтар «Беларусбанку», разьмешчаны на вуліцы Берасьценя. Мужчына ў масцы зайшоў у кабінку касы і пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, загадаў касірцы аддаць яму ўсю наяўнасьць з касы.

Учора, 26 кастрычніка, невядомы абрабаваў разьлікова-касавы цэнтар «Беларусбанку», разьмешчаны на вуліцы Берасьценя. Мужчына ў масцы зайшоў у кабінку касы і пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, загадаў касірцы аддаць яму ўсю наяўнасьць з касы. Рабаўнік зьник з амаль пяцьцю тысячамі даляраў, 21970 расейскіх рублёў, 4 мільёнамі беларускіх рублёў і 30 эўрамі. . Як толькі налётчык выйшаў, касірка націснула «трывожную кнопку». Супрацоўнікі аддзяленьня «Ахова» прымчалі на месца за дзьве хвіліны, але затрымаць злачынцу па гарачых сьлядах не змаглі.

Дарэчы, у кастрычніку «Беларусбанк» не ўпершыню становіцца мішэньню для зламысьнікаў. Гэтак, 16 кастрычніка ў іншым аддзяленьні сярод белага дня з стала кансультанта ў залі скралі кампутар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула