БЕЛ Ł РУС

Памёр матацыкліст, які трапіў у ДТЗ у Мінску 11 кастрычніка

8.11.2010 / 13:57

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

6 лістапада ў 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памёр 34-гадовы матацыкліст, які трапіў у ДТЗ вечарам 11 кастрычніка.

Нагадаем, 11 кастрычніка каля 18.15 34-гадовы мужчына на «Кавасакі Ніндзя»,

рухаючыся па вуліцы Ташкенцкай з боку МКАД у напрамку вуліцы Кабушкіна, не справіўся з кіраваннем.

На скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Убарэвіча ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Опель Агіла», які рухаўся ў сустрэчным напрамку і ажыццяўляў паварот налева на Убарэвіча. За рулём нямецкага аўтамабіля знаходзілася 22-гадовая мінчанка.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені цяжкасці, удар галаўнога мозга, траўматычны шок, пералом касцей твару, множныя ўдары галавы, тулава і канечнасцяў, закрыты пералом рабра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула