БЕЛ Ł РУС

Нобелеўскія лаўрэаты ўганаравалі прэміяй Раберта Баджа

9.11.2010 / 11:09

За яго шырокую грамадскую і філантрапічную дзейнасць.

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, якія сабраліся на штогадовым саміце ў Токіа, прысудзілі спецыяльную ўзнагароду аднаму з найлепшых футбалістаў Італіі 1990-х Раберта Баджа за яго грамадскую і філантрапічную дзейнасць.

english.gazzetta.it

Нобелеўскія лаўрэаты адзначылі заслугі спартоўца,

які патрабаваў вызвалення лідэра апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы, збіраў грошы ахвярам землятрусу на Гаіці, а таксама ўдзельнічаў у барацьбе з рознымі эпідэміямі.

У саміце свету, што ў гэтым годзе праходзіць у Токіа, возьмуць удзел лаўрэаты прэміі міру мінулых гадоў – тыбецкі духоўны лідэр у выгнанні Далай-лама, экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса, былы лідэр ПАР Фрэдэрык дэ Клерк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула