БЕЛ Ł РУС

Цётка Някляева накінулася «з віламі» на правяральшчыкаў подпісаў

9.11.2010 / 15:57

Паводле Народнай волі

Тыя прыйшлі да роднай цёткі кандыдата ў прэзідэнты Някляева спраўджваць пастаўлены за пляменніка подпіс.

«Правяральшчыкі» прыйшлі да роднай цёткі Уладзіміра Някляева, якая жыве ў Крэве, спраўджваць пастаўлены за пляменніка подпіс.

«Пра тое, што гэта мая цётка, «правяральшчыкі», здаецца, не ведалі: у яе іншае прозвішча, — распавядае Уладзімір Някляеў. — Пытаюць: «Вы сапраўды падпісаліся за Някляева?» «Сапраўды падпісалася». «А ведаеце, за якога чалавека вы падпісаліся?.. Ён толькі распавядае ды вершы піша пра тое, як любіць сваіх землякоў, Крэва, а насамрэч тут і носа не кажа — нават на могілках, дзе бацькі пахаваныя, не бывае. За магіламі яго родных вучні Крэўскай школы па даручэнні настаўнікаў прыглядаюць…».

Тут цётку, што называецца, падняло на вілы:

«А вы хоць ведаеце, каму ўсё гэта распавядаеце? Яго роднай цётцы! Ён нядаўна разам са мной у Крэўскай царкве быў, у хросным ходзе удзельнічаў, а потым мы разам на могілкі хадзілі! У мяне сын і муж побач з яго бацькамі пахаваныя!».

І цётка ледзь не віламі гэтых «правяряльшчыкаў» з хаты пагнала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула