БЕЛ Ł РУС

Казахстан разглядае магчымасць адмовы ад кірыліцы

10.11.2010 / 10:32

«Рана ці позна мы да гэтага пяройдзем, жыццё прымушае гэта рабіць»

Казахстан у будучыні плануе адмовіцца ад кірылічнага алфавіту і перайсці на лацінку,
паведаміў у аўторак міністр культуры краіны Мухтар Кул-Мухамед.

«Я абсалютна ўпэўнены: рана ці позна мы да гэтага пяройдзем, жыццё прымушае гэта рабіць», — сказаў Кул-Мухамед.

Пры гэтым ён расказаў, што, нягледзячы на тое, што дадзенае рашэнне застаецца выключнай прэрагатывай кіраўніка краіны, гэтае пытанне перыядычна падымаецца ў грамадстве.

«Гэтае пытанне час ад часу абмяркоўваецца ў грамадстве, кіраўнік дзяржавы даў даручэнне ўважліва вывучыць гэтае пытанне, усе аргументы «За» і «супраць».

Таксама, па словах Кул-Мухамеда, гэтае пытанне не мае палітычнага грунту.

«Гэта ўсяго толькі знакі, абазначэнні, таму ў гэтым ніякай палітыкі не павінна быць. Алфавіт не мае нацыянальнага твару»,
 — рэзюмаваў міністр культуры Казахстана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула