БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія рэкамендавала надаць Чарнагорыі статус кандыдата ў ЕС

10.11.2010 / 11:37

Еўракамісія ў аўторак рэкамендавала надаць Чарнагорыі статус краіны-кандыдата ў сябры Еўрасаюза, паведаміў еўракамісар па пашырэнні ЕС Штэфан Фюле.

Чарнагорыя падала заяўку на сяброўства ў ЕС у сярэдзіне снежня 2008. 1 траўня Чарнагорыя атрымала статус асацыяванага сябра ЕС: пагадненне аб стабілізацыі і асацыяцыі паміж гэтай краінай і ЕС было парафіявана ў кастрычніку 2007, але ўступіла ў сілу толькі ў 2010 годзе.

«Еўракамісія рэкамендуе Радзе ЕС надаць Чарнагорыі статус кандыдата», — сказаў Фюле журналістам у Брусэлі.

Разам з тым, Еўракамісія палічыла заўчасным наданне статусу кандыдата ў сябры ЕС Албаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула