БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі ў ДТЗ загінулі 5 чалавек

10.11.2010 / 12:35

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 28 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі і 26 атрымалі раненні.

Як паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі,

сярод загінулых два раварысты і тры пешаходы.

У прэс-службе адзначылі, што ў найбліжэйшыя суткі на тэрыторыі краіны чакаюцца туманы, а самыя частыя ДТЗ пры такім надвор’і — сутыкненні аўтамабіляў і наезды на пешаходаў. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям уключаць фары блізкага святла, выконваць бяспечную дыстанцыю і бяспечны хуткасны рэжым, адмовіцца ад рызыкаваных манеўраў. ДАІ заклікала пешаходаў быць вельмі ўважлівымі і абавязкова выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула