БЕЛ Ł РУС

Сьвета пайшла з «Тарпача»

3.02.2006 / 10:36

Сяргей Будкін

Вакалістка гурту «Тарпач» — ляўрэату «Басовішча-2004» — Сьвета Сугака пакінула гурт.

Яе вірлівая натура патрабуе музычных экспэрымэнтаў, астатнія музыкі настроены больш кансэрватыўна. Разлом у гурце пачаўся, калі «Тарпач» стаў супрацоўнічаць з праектам «Свабодны тэатар». Сьвета заахвоцілася ідэяй падтрымліваць усе прэзэнтацыі праекту музычным выступам, музыкі не пажадалі распыльвацца на іншыя праекты. У выніку Сьвета працуе цяпер адміністратарам «Свабоднага тэатру», выступае разам з магілёўскім «Таварышам Маўзэрам», хоча распачаць сольную кар’еру. «Што гэта будзе — гард, джаз ці нешта іншае — пакуль ня вырашыла», — кажа сьпявачка.

Сам гурт працягвае існаваньне. «Мы рэпэтуем і актыўна шукаем новага чалавека», — адзначае гітарыст Зьміцер Астапук. Рэпэртуар гурту захаваецца. Сьвета забрала толькі адну песьню — «Будзь сама сабой».

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула