БЕЛ Ł РУС

Улады Вашынгтона забаранілі продаж энергетыкаў

11.11.2010 / 14:55

КаМ паводле Alco News

З 17 лістапада ў амерыканскім штаце Вашынгтон афіцыйна ўступіць у дзеянне забарона на продаж энергетычных напояў, паведамляе Alco News. На сёння такая забарона ўжо дзейнічае ў Мічыгане, Юце і Аклахоме.

Гэтае рашэнне ў Вашынгтоне прынялі з прычыны таго, што ў мінулым месяцы дзевяць студэнтаў Цэнтральнага ўніверсітэта Вашынгтона трапілі ў лякарню пасля ўжывання такога напоя на вечарынцы.

«Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што студэнты пераканаліся ў небяспецы энергетычных алкагольных напояў. Цяпер грамадства мае патрэбу ў дадатковай інфармацыі пра іх уплыў на здароўе», — заявіў прадстаўнік Цэнтральнага ўніверсітэта Вашынгтона Джэймс Гаўдына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула