БЕЛ Ł РУС

8-гадовы хлопчык засіліўся выпадкова праз сабаку

12.11.2010 / 11:05

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Ці да чаго прыводзяць дзіцячыя жарты.

У Мастоўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку загінула 8-гадовае дзіця.

Трагедыя адбылася раніцай 7 лістапада. Васьмігадовы хлопчык разам са сваімі стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад дома, каля сталовай. За пунктам грамадскага харчавання праходзяць дзве трубы цеплатрасы, а побач знаходзіцца дрэва. Дзеці збудавалі там «тарзанку», на якой каталіся, адштурхоўваючыся ад труб.

Хлопчык вырашыў пажартаваць, звязаў з вяроўкі пятлю, крыкнуў братам, што павесіцца, і надзеў пятлю на шыю.

Паблізу бегаў беспрытульны сабака, які ў гэты момант раптам скочыў дзіцяці на ногі. Яно паслізнулася і звалілася з трубы.

З пятлі хлопчыка дастала жанчына, якая ўбачыла ўсё з акна аўтобуса, але выратаваць дзіця ўжо не атрымалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула