БЕЛ Ł РУС

Расія палохае Беларусь павышэннем мыта на нафту

12.11.2010 / 15:32

Расія можа прыняць рашэнне павысіць экспартнае мыта на нафтапрадукты ўжо ў снежні, паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў.

19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца пасеяжэнне Міждзяржаўнага савета Расіі, Беларусі і Казахстан, на якім будзе аабмяркоўвацца і тэма павышэння мыта.

«Мы рыхтуем пагадненне аб размеркаванні экспартнага мыта і аб парадку яго спагнання. Мы вядзем няпростыя перамовы зь Беларуссю. Па ўсім відаць, давядзецца прымаць гэтае рашэнне на самым высокім палітычным узроўні», — сказаў Шаталаў.

Паводле Шаталава, пытанне павышэння экспартнага мыта — гэта «нашае нацыянальнае пытанне, і ніхто не замахваецца на наш суверэнітэт у прыняцці гэтых рашэнняў».

Шаталаў адзначыў, што калі Расія падвысіць мыта, яна перастане «даваць датацыю Беларусі,

а гэта нямала, гэта 2 мільярды даляраў на год».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула