БЕЛ Ł РУС

Баўгарыя: прарасейскі кандыдат набраў аж чвэрць галасоў

31.10.2006 / 15:47

Сацыяліст Георгі Пырванаў другі раз выйграў прэзыдэнцкія выбары ў Баўгарыі. Аднак за ягонага канкурэнта, экстрэміста Волена Сідэрава прагаласавала каля 25% баўгараў.

Георгі Пырванаў другі раз выйграў прэзыдэнцкія выбары ў Баўгарыі. Аднак за ягонага канкурэнта, экстрэміста Волена Сідэрава прагаласавала каля 25% баўгараў.

49-гадовы Пырванаў, старшыня посткамуністычнай Баўгарскай сацыялістычнай партыі, з самага пачатку разглядаўся як самы імаверны пераможца. Аднак справа вырашылася толькі ў другім туры, бо падчас першага яўка выбаршчыкаў не дасягнула 50%.

Камэнтатараў у Эўропе непакоіць факт, што чвэрць жыхароў краіны, якая з 1 студзеня 2007 г. увойдзе ў склад Эўразьвязу, падтрымала Сідэрава, які мяркуе, што ягоная краіна павінна аб’яднацца з Расеяй.

Сідэраў упершыню праявіў сябе летась на парлямэнцкіх выбарах, калі створаная ім усяго толькі два месяцы раней партыя «Атака» адразу ж стала чацьвёртай сілай у парлямэнце.

Непрыхільны да Эўразьвязу і ЗША Сідэраў праславіўся як тэлежурналіст, нападаючы на нацыянальныя меншасьці, асабліва цыганоў. Ён не хавае таксама сваіх расісцкіх і антысэміцкіх поглядаў. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі ён выступаў пад лёзунгам «Баўгарыя для баўгараў» і патрабаваў забараніць партыю баўгарскіх туркаў.

Раздробленая баўгарская правіца, нягледзячы на шматмесячныя перамовы, ня здолела выставіць адзінага кандыдата і аказалася па-за гульнёй.

На фота: Георгі Пырванаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула