БЕЛ Ł РУС

41-гадовая мінчанка здзейсніла акт самаспалення на балконе бацькоўскай кватэры

15.11.2010 / 16:09

41-гадовая мінчанка падпаліла сябе, абліўшыся бензінам, на балконе кватэры на вуліцы Цікоцкага, 18.

Як паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны»прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько, яе маці, пабачыўшы акт суіцыду, спрабавала спыніць дачку, але сама атрымала апёкі 25% цела. Дачка памерла на месцы, маці загінулай дастаўлена ў бальніцу.

Паводле Вольгі Кутько, загінулая востра перажывала перыпетыі разводу з мужам, што магло стаць прычынай трагедыі. Нядаўна яна пераехала да бацькоў, дзе і скончыла жыццё самагубствам. У яе застаўся пяцігадовы сын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула