БЕЛ Ł РУС

CD-кружэлкам прыйшоў канец

31.10.2006 / 20:52

Паводле шэфа EMI, 60 адсоткаў спажыўцоў карыстаюцца CD-кружэлкамі толькі тады, калі капіююць музыку ў mp3-прайгравальнікі.

Як паведамляе часопіс «Market Watch», у часе пятнічнай лекцыі ў Лёнданскай школе бізнэсу шэф фабрыкі EMI Music Элайн Леві (Alain Levi) сказаў, што неўзабаве выдаўцы ня змогуць прадаць CD-кружэлак без дадаткаў. «CD-кружэлкам прыйшоў канец, – дадаў Леві. — Ад наступнага году ўсе CD-кружэлкі мы выдавацьмем з рознымі бонусамі. Элайн Леві, аднак, прызнаў, што старэйшым кліентам будзе цяжэй разьвітацца з кампактамі.

Паводле шэфа EMI, 60 адсоткаў спажыўцоў карыстаюцца CD-кружэлкамі толькі тады, калі капіююць музыку ў mp3-прайгравальнікі.

Леві таксама паведаміў пра перамовы з Google’ам наконт умоваў партнэрства з YouTube, якога Google надоечы купіў за 1,6 мільярда даляраў. Warner, Sony BMG i Universal ужо падпісалі падобныя пагадненьні, якія дазваляюць YouTube разьмяшчаць іх музыку і відэакліпы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула