БЕЛ Ł РУС

Біл Гейтс дасць $500 мільёнаў на банкаўскую сістэму для бедных

17.11.2010 / 23:13

Фонд Біла і Мелінды Гейтс паабяцаў ахвяраваць $500 мільёнаў на стварэнне банкаўскіх сістэм для найбольш бедных краін свету. Гэтыя сістэмы дазволяць зарабляць на працэнтах грошы сем'ям, якія зарабляюць два даляры ў дзень ці менш.

Сістэма будзе працаваць на аснове мабільнага банкінгу, які цяпер выкарыстоўваецца у некаторых краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час фонд выдзеліць $40 мільёнаў на стварэнне такіх сістэм у Танзаніі і Бангладэшы.

Раней фонд актыўна прасоўваў сістэму мікракрэдытавання для бедных фермераў і дробных прадпрымальнікаў у краінах у стадыі развіцця.

Упершыню сістэма мікразберажэнняў была створана яшчэ ў 18 стагоддзі ў Шатландыі, дзе мясцовыя гарнякі хацелі захаваць хаця б частку сваіх зарплат, якія звычайна прапіваліся ў той жа дзень.

Сістэмы мабільнага банкінгу даюць магчымасць карыстацца фінансавымі паслугамі людзям, якія жывуць у сельскіх раёнах краін. У Кеніі абарот такой сістэмы дасягнуў $400 мільёнаў у год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула