БЕЛ Ł РУС

На саміце НАТО будзе падпісаны план абароны Польшчы й Балтыі

18.11.2010 / 13:00

Па словах прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, з падпісаннем кіраўнікамі краін — удзельніц НАТО ў Лісабоне плана абароны Эстоніі, Латвіі і Літвы Альянс, «урэшце рэальна, а не толькі фармальна, абароніць краіны Балтыі.

«Нарэшце, праз шэсць з паловай гадоў пасля ўступлення ў НАТО, мы станем рэальным, а не толькі фармальным удзельнікам, з усімі гарантыямі бяспекі», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Літвы.

Ваенныя і палітычныя эксперты НАТО ўхвалілі план абароны Балтыі праз больш чым год абмеркавання за зачыненымі дзвярыма.

Эстонія, Латвія і Літва гадамі патрабавалі ад НАТО такіх самых гарантый бяспекі, як і ў астатніх чальцоў альянсу. Рэгіянальныя планы па абароне для старых чальцоў былі выпрацаваныя НАТО ўжо ў часы халоднай вайны.

На сустрэчы ў Лісабоне, якая пройдзе ў пятніцу і суботу, будзе падпісаны таксама план абароны Польшчы. Па запэўненні чыноўнікаў НАТО, Польшча і краіны Балтыі разглядаюцца разам, бо знаходзяцца ў адным рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула