БЕЛ Ł РУС

На сацыялагічную лабараторыю «Новак» наклалі штраф 70 мільёнаў

18.11.2010 / 14:25

Мікола Бугай

Камерцыйная дырэктарка «Новака» Святлана Паўлава пацвердзіла факт арышту рахунку.

Андрэй Вардамацкі, svaboda.org

Такім вынікам стала доўгая праверка, якую ладзіў у незалежнай сацыялагічнай службе Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Каб спагнаць штраф, падаткавікі арыштавалі рахунак прадпрыемства.

Камерцыйная дырэктарка «Новака» Святлана Паўлава пацвердзіла факт арышту рахунку арганізацыі.

Праверка была пачалася ў маі 2010-га з ператрусу. Пазней забраную тэхніку сацыёлагам вярнулі, але службу чакала марудная праверка.

Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў «Новак» з’яўляецца прыватнай незалежнай службай, якая спецыялізуецца на сацыялагічных даследаваннях у галіне маркетынгу, медыя і грамадскай думкі. Акрамя таго, лабараторыя дае кансалтынгавыя паслугі ў гэтых галінах.

Створана ў 1992 г. доктарам сацыялогіі Андрэем Вардамацкім.

Многія назіральнікі палічылі праверку ў «Новаку» актам запалохвання перад выбарамі, каб арганізацыя не правяла экзіт-полаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула