БЕЛ Ł РУС

Беларусь прадасць Венесуэле сухое малако ў абмен на нафту

20.11.2010 / 15:37

Прадстаўнікі беларускай урадавай дэлегацыі і ўладаў Венесуэлы заключылі ў Каракасе шэраг дамоўленасцяў, паводле якіх Венесуэла закупіць у беларусаў 16 тыс. тон сухога малака, а таксама сельскагаспадарчую тэхніку і транспарт,
паведаміў кіраўнік МЗС Венесуэлы Нікалас Мадура.

Паводле яго інфармацыі, Мінск паставіць Каракасу 570 трактароў, а таксама грузавікі, самазвалы і аўтацыстэрны. Усяго плануецца паставіць у Венесуэлу 2 тыс. беларускіх трактароў.

Беларускія спецыялісты таксама дапамогуць Венесуэле ў будаўніцтве трох аграпрамысловых комплексаў па вырошчванні і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Мінск цяпер распачаў на тэрыторыі Венесуэлы будаўніцтва 7 тыс. дамоў для малазабяспечаных сем’яў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула