БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя суткі — дажджы, у чацвер - снег

22.11.2010 / 14:00

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. Ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, днём па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С, днём плюс 4–10°С.

У наступныя двое сутак па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 24 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1, плюс 5°С, днём плюс 1–7°С.

25 лістапада на большай частцы кароткачасовыя ападкі, пераважна снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4, плюс 1°С, днём каля 0°С.

У Мінску ў аўторак, 23 лістапада, воблачна. Раніцай і днём дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С, днём плюс 6–8°С.

24 лістапада воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С, днём плюс 4–6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула