БЕЛ Ł РУС

Някляеў прапануе дадатковыя выступы для кандыдатаў

22.11.2010 / 14:40

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў звярнуўся з афіцыйным запытам у Цэнтрвыбаркам.

Ён прапанаваў ЦВК арганізаваць дадатковыя выступы ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні і радыё.

Паводле Някляева, «пасля завяршэння афіцыйных выступаў, з 6-га па 18-га снежня, утвараецца вялікая паўза, падчас якой кандыдаты ў прэзідэнты, апроч аднаго, фактычна выбываюць з медыйнай прасторы». Ён адзначыў, што «людзі за два тыдні могуць забыцца пра выступы кандыдатаў у прэзідэнты».

Таксама Уладзімір Някляеў прапануе ЦВК з 6-га па 18-га снежня абмежаваць паказ кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на дзяржаўных тэлеканалах, каб забяспечыць роўныя магчымасьці ўсім кандыдатам у прэзідэнты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула