БЕЛ Ł РУС

Падгол: Замест Міхалевіча можна было пасадзіць кібарга з выявай Міхалевіча

23.11.2010 / 02:25

Запісала Настасся Шамрэй

Палітолаг Уладзімір Падгол расказаў пра свае ўражанні ад першых выступаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Выступы Міхалевіча і Рымашэўскага трэба параўноўваць з сённяшнім выступам Лукашэнкі. Ён быў іх асноўны канкурэнт. Яшчэ быў адзін канкурэнт — гэта расійскія і нерасійскія тэлеканалы, якія паказвалі сёння найцікавейшыя трылеры. І Рымашэўскі, і Міхалевіч учыстую прайгралі і Лукашэнку, і расійскім трылерам.

Гэта былі гаваркія галовы. Кожны спрабаваў выкарыстаць пэўныя прыёмы: Рымашэўскі рваў партрэты, паказваў паперы, як настаўніца. Міхалевіч сам сабе задаваў пытанні і сам адказваў.

Нудота бязмежная!

Тым часам Лукашэнка зрабіў сенсацыйную заяву: раз расейцы хочуць мець абарону тут, на заходнім рубяжы, яны мусяць фінансава дапамагаць. Гэта быў выклік Крамлю.

Выступы Міхалевіча і Рымашэўскага тычыліся абстрактнай Беларусі, былі адарваныя ад сённяшняга жыцця.

Калі б яны прысвяцілі іх частку армейскай праблеме, адносінам з Расеяй — гэта было б рэальнае спаборніцтва з Лукашэнкам. А так гэта было спаборніцтва з Лукашэнкам абстрактным.

Рымашэўскі глядзеўся цікавей за Міхалевіча. Ён быў, мне здалося, шчыры, казаў ад усяго сэрца. А 

замест Міхалевіча можна было пасадзіць кібарга нейкага з выявай Міхалевіча, каб ён усё гэта агучыў. Быў бы той самы эфект.
Эмоцыяў няма, сэрца, душу не кранае. Адзінае, чаго ён дасягнуў, — выбаршчыкі пераканаліся, што гэты кандыдат — не чорт з рагамі і не тэрарыст. Але, маё меркаванне: ніводнага выбаршчыка сваім выступам ён не сагітаваў.
Пачаў Міхалевіч з таго, што «сёння з 19-ці гадзін пачаўся марафон абяцанняў, я не буду вам нічога абяцаць. І на трыннацатай хвіліне Міхалевіч кажа: «я вам абяцаю…»
Я ажно падскочыў: хлопец, што ж ты робіш?
У Рымашэўскага адзіная няшчырасць — з партрэтамі Гітлера і Сталіна. Ён не верыў, што трэба так
. Вось гэтае разрыванне, падражанне Казуліну, калі ён ірваў газету, — не веру!

Я ўпэўнены, што Міхалевіча на 4–5 хвіліне пераключалі, а вось Рымашэўскага маглі глядзець. Але яны не былі канкурэнтамі Лукашэнку.

Трэба было зачапіць выступ Лукашэнкі і перагуляць яго ягонымі картамі.
Гэтая вайсковая праблема: армія, грошы. Лукашэнка з аднаго боку клянецца, што мы Расію будзем бараніць, не здрадзім ёй. З другога боку патрабуе ў яе грошы. З трэцяга — кажа, трэба ж развіваць армію. Рымашэўскі ці Міхалевіч маглі сказаць: усё, хопіць нам гэтых танкаў састарэлых, усе грошы ад гэтых армейцаў — пенсіянерам. І афіцэрам напалову скарачаем — і ў бізнэс, у бізнэс! Калі б я быў кандыдатам, я б так і зрабіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула