БЕЛ Ł РУС

Ваенныя абвяргаюць інфармацыю аб уцёках салдат са зброяй у Барысаве

23.11.2010 / 11:24

Міністэрства абароны і Беларуская ваенная пракуратура абвяргаюць інфармацыю, што з’явілася 22 лістапада ў інтэрнэце, аб тым, што ў ваенным гарадку Лядзішча (Барысаў) з вайсковай часці ўцяклі трое салдат з аўтаматамі. Нібыта цяпер у ваенным гарадку мноства ваенных патрулёў і міліцыі.

У прэс-службе Мінабароны сказалі, што гэтае паведамленне «не адпавядае рэчаіснасці». У Беларускай ваеннай пракуратуры БелаПАН заявілі, што здарэнняў такога роду не было, трое салдат з аўтаматамі з часці не сыходзілі, уся зброя знаходзіцца ў збройных пакоях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула