БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ашмянскага раёна забіў сякерай сужыцельку

23.11.2010 / 11:26

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

55-гадовы жыхар вёскі Будзёнаўка Ашмянскага раёна затрыманы па падазрэнні ў жорсткім забойстве сваёй 68-гадовай сужыцелькі.

Як паведамілі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці, злачынства было ўчынена вечарам 19 лістапада. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў адбылася сварка, і мужчына некалькі разоў ударыў сужыцельку сякерай па розных частках цела, у тым ліку па галаве. Паводле інфармацыі МУС Беларусі, затым ён паспрабаваў труп спаліць.

Пракуратурай Ашмянскага раёна па гэтым факце распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК. Падазроны затрыманы. Раней ён быў судзімы за катаванне і прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Следства па справе вядзе абласная пракуратура па Ашмянскім раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула