БЕЛ Ł РУС

На могілках «Калодзішчы» рыхтуюць участак для пахаванняў па заходнім узоры

26.11.2010 / 11:29

На могілках рыхтуюць эксперыментальны ўчастак. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП «Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання» Сяргей Тур, гэта газонная пляцоўка памерам 100 на 30 метраў, прызначаная для пахаванняў па заходнім узоры і разлічаная на 300 месцаў.

Тут не будзе магільных узгоркаў і агароджаў, толькі надмагільны камень пэўнай вышыні
.

Перавагамі стануць эканомія зямлі, а для родных нябожчыка — зніжэнне затрат на добраўпарадкаванне ў параўнанні з традыцыйнымі магіламі.

Хаваць тут можна будзе ў наступным годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула