Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза
Замовіць падарунак трэба да 28 снежня.
Днямі ва ўсіх паштовых аддзяленнях краіны распачаўся прыём замоў на атрыманне дзятвой паштовых віншаванняў ад Дзеда Мароза. Сёлета паштовы падарунак уключае ў сябе навагоднюю паштоўку з віншаваннямі ад Дзеда Мароза, развіццёвую кніжку «Навагоднія прыгоды» з рознымі гульнямі, загадкамі і шарадамі, шакаладку і мяккую цацку — зайца, які з’яўляецца сімвалам 2011 года.
Аформіць замову для беларускага адрасата можна будзе па 28 снежня ўключна, а яе кошт складзе 23 тысячы рублёў.
Непасрэдна напярэдадні Новага года паштальён даставіць і ўручыць дзіцяці паштовы падарунак ад Дзеда Мароза.
Разам з тым у беларусаў ёсць магчымасць павіншаваць такім арыгінальным чынам сваіх сваякоў і сяброў у далёкім і блізкім замежжы.
Праўда, у гэтым разе з афармленнем замовы трэба паспяшацца — зрабіць заяўку трэба не пазней за 15 снежня.
Гэта звязана з хуткасцю дастаўкі міжнароднай карэспандэнцыі, асабліва ў перадсвяточныя дні.
Для адрасатаў у Расіі і Літве паштовы падарунак ад беларускага Дзеда Мароза будзе каштаваць 36 580 рублёў, а для адрасатаў у іншых краінах — 38 710 рублёў.