БЕЛ Ł РУС

На матч БАТЭ – «Дынама» Кіеў прададзена 7 тыс. білетаў

2.12.2010 / 14:55

nn.by

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на звесткі мінскай міліцыі.

Квіткі можна набыць у касах мінскага стадыёна. Яны кашітуюць па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў.

У сталіцу Беларусі павінны прыехаць больш за сотню кіеўскіх фанатаў.

***

Матч 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў павінен прайсці ў чацвер 2 снежня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 22:05).

У выпадку перамогі або нічыйнага выніку з лікам 0:0, 1:1, БАТЭ за тур да фінішу гарантуе сабе 1-е месца ў групе, што дае выгоды падчас лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды беларускі клуб прабіўся датэрмінова.

На вечар чацвярга сайты надвор'я прагназуюць ад мінус 10 да мінус 12 градусаў, у другой палове дня - снег, вецер 5-9 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула