БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Украіна абмяняюцца нацыянальнымі валютамі на $125 мільёнаў

3.12.2010 / 13:56

ЯВ

Неўзабаве чакаецца «своп» і з Літвой.

Нацыянальны банк Беларусі і Нацыянальны банк Украіны ўжо ў пачатку снежня могуць падпісаць дамоўленасць аб валютным свопе на 1 мільярд украінскіх грыўняў. Гэта амаль $125 мільёнаў.

Заключэнне свопу азначае, што краіны змогуць не выкарыстоўваць даляры ці еўра пры гандлі.

Паводле словаў старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, мяркуецца заключыць валютны своп і з Літвой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула