БЕЛ Ł РУС

Саннікаў: Рэйтынг Лукашэнкі — не большы за 20%

3.12.2010 / 14:30

заявіў кандыдат у прэзідэнты падчас другога радыёзвароту да выбаршчыкаў раніцай 3 снежня. Як і Рыгор Кастусёў, які выступаў перад ім, ён выкарыстаў тэкст сваёй прамовы па тэлебачанні вечарам 1 снежня.

Саннікаў зноў заявіў аб непазбежнасці другога тура ў выпадку сумленнага падліку галасоў, змяншэнні паўнамоцтваў прэзідэнта ў выпадку яго абрання на пасаду кіраўніка дзяржавы. Кандыдат паабяцаў уваходжанне Беларусі ў ЕС праз пяць-сем гадоў і стратэгічнае партнёрства з Расіяй.

Ён мае намер запрасіць лепшых айчынных і міжнародных экспертаў для расследавання гібелі журналіста і свайго паплечніка Алега Бябеніна.

Мадэрнізацыя эканомікі, на думку Саннікава, павінна базавацца на «трох кітах»: вызваленні прыватнай ініцыятывы, новай індустрыялізацыі і прыцягненні ў краіну сусветных брэндаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула