БЕЛ Ł РУС

У Мінску касірка скрала ў краме 7 млн. рублёў

8.12.2010 / 11:5

За два месяцы працы 20-гадовая касір крамы ў Цэнтральным раёне Мінска здзейсніла крадзеж амаль 7 млн. рублёў.

Маючы доступ да спецыяльнага чыпа і ведаючы код на адмену касавых аперацый, дзяўчына прысабечвала грошы, атрыманыя ад пакупнікоў. Гэтыя махінацыі яна здзяйсняла штодня. Выявіць іх змагла б толькі поўная рэвізія крамы.

Устанавіць канал выкрадання грошай удалося супрацоўнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС сталіцы. У дачыненні да зламысніцы заведзена крымінальная справа. Дзяўчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула