БЕЛ Ł РУС

Памёр вядомы футбольны спецыяліст Аляксандр Гарбылёў

8.12.2010 / 11:10

На 88-м годзе жыцця 7 снежня памёр вядомы футбольны спецыяліст Аляксандр Гарбылёў, паведаміла Беларуская федэрацыя футбола.

Фота dinamo-minsk.by

Гарбылёў нарадзіўся 5 чэрвеня 1923 года ў Ленінградзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў снайперам на Ленінградскім фронце. Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі", трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

З 1962 па 1990 гады працаваў трэнерам, старшым трэнерам, начальнікам футбольнай каманды "Дынама" (Мінск), а таксама на іншых пасадах у фізкультурна-спартыўным таварыстве "Дынама".

Шмат гадоў інспектаваў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе, набыўшы славу аднаго з самых прынцыповых інспектараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула