БЕЛ Ł РУС

Галіна Шышкова ўзяла шлюб з футбалістам Юрыем Сыраквашкам + фота

10.12.2010 / 13:03

nn.by

Ён маладзейшы за яе на дзевяць гадоў.

Юры — маладзейшы за спявачку на дзевяць гадоў, паведамляе газета «Антенна»

Галіна Шышкова, фота Яўгена Грабкіна

Сведкам з боку жаніха на вяселлі быў Уладзімір Макоўскі, які некалі выступаў за мінскае і кіеўскае «Дынама», а цяпер дагульвае ў «Гарадзеі».

Юрый Сыраквашка нарадзіўся ў 1985 г., выступае на пазіцыі форварда (пад № 13) за клуб «Гарадзея» з Нясвіжскага раёна, які выйграў чэмпіянат у другой лізе і ў наступным годзе будзе гуляць у 1-й лізе.

Юрый разам з Уладзімірам Макоўскім сталі найлепшымі бамбардзірамі клуба, забіўшы па 23 галы. У чэмпіянаце 2-й лігі гэта чацверты паказчык.

***

На вяселле прыйшло мала народу, піша "Антенна", зусім не было зорак беларускага шоу-бізнесу, нават не прыехалі на рэгістрацыю шлюбу бацькі маладых.

Усяго на банкет прыйшлі 13 чалавек.

Галіна Шышкова гадуе сына Івана ад былога вядучага ОНТ Ягора Хрусталёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула