БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Няміга» шукалі выбухоўку

17.12.2010 / 20:21

СП

Абноўлена.

Цяпер праца станцыі аднавіла працу, паведамілі ў міліцыі метрапалітэна.

Станцыя метро «Няміга» аднавіла працу, паведамілі «НН» у міліцыі Мінскага метрапалітэна. Сапёраў выклікалі, каб праверыць забытыя кімсьці з пасажыраў рэчы.

Станцыя метро «Няміга» ў Мінску была закрытая прыблізна а 19-й гадзіне. Цягнікі на ёй не спыняліся. З вагона можна было разгледзець сапёраў са спецыяльным абсталяваннем і службовым сабакам. Прыблізна у цэнтры платформы каля адной з калонаў стаяў кейс чорнага колеру.

На перасадачнай станцыі метро «Кастрычніцкай» з'явіліся міліцэйскія патрулі з металашукальнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула