Калона някляеўцаў прыйшла на Плошчу
Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», калона някляеўцаў прыйшла да Кастрычніцкай плошчы. Па дарозе людзі не сустрэлі перашкод. Нагадаем, што спроба правезці на плошчу гукаўзмацняльную апаратуру была сарваная АМОНаўцамі. У сутычцы былі збітыя Улазімір Някляеў, Аляксандр Арцыбашаў, Андрэй Дзмітрыеў і карэспандэнт Джон Хіл з «The New York Times».