БЕЛ Ł РУС

Польскі назіральнік: Гэта кабарэ, а не падлік галасоў

20.12.2010 / 02:01

Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам «кабарэтнага» падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў.

«Сябры камісіі адгароджваюцца ад назіральнікаў, адварочваюцца да іх сьпінамі, штосьці там лічаць самі сабе, раскладваюць бюлетэні і нікога не інфармуюць, што на тых выбарчых бюлетэнях пазначана. У гэткай сытуацыі цяжка сьцьвердзіць, ці выбары былі сумленныя, ці не. Аб гэтым ведае толькі камісія», — сказаў Панцыліюш.

Панцыліюш дадаў, што адносна самога галасаваньня на працягу дня ў яго няма засьцярогаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула